Генерал-маёр Андрэй Бурдыка назначаны намеснікам Міністра абароны па тыле - начальнікам тылу Узброеных Сіл
Генерал-маёр Андрэй Бурдыка назначаны намеснікам Міністра абароны па тыле - начальнікам тылу Узброеных Сіл Беларусі. Генерал-маёр Віталь Кірэеў вызвалены ад гэтай пасады і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення. Адпаведныя Указы 29 чэрвеня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
На падставе яшчэ аднаго Указа палкоўнік Аляксандр Панфёраў назначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення планавання і каардынацыі тылавога забеспячэння - першым намеснікам начальніка тылу Узброеных Сіл. Раней гэту пасаду займаў Андрэй Бурдыка.