Генерал-маёр Алег Белаконеў назначаны начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першым намеснікам Міністра абароны

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка назначыў генерал-маёра Алега Белаконева начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першым намеснікам Міністра абароны, вызваліўшы яго ад пасады камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі.

    Кіраўнік дзяржавы назначыў палкоўніка Вадзіма Дзенісенку камандуючым сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, вызваліўшы яго ад пасады намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Беларусі.

    Адпаведныя ўказы Прэзідэнт падпісаў 11 студзеня.