Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Ліёне Жан-Жак Ранк узнагароджаны медалём Францыска Скарыны

    Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Ліёне Жан-Жак Ранк узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. 

    Дыпламат удастоены гэтай узнагароды за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Францыяй, папулярызацыю культурнай спадчыны беларускага народа за мяжой.