Фізкультурна-спартыўнае свята, прымеркаванае да Дня горада Мінска
- 11
- 1:36
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 верасня наведаў фізкультурна-спартыўнае свята, прымеркаванае да Дня горада Мінска, у час якога прыняў удзел у эстафетнай гонцы на лыжаролерах сярод каманд сілавых ведамстваў і органаў дзяржаўнага кіравання.
Кіраўнік дзяржавы выйшаў на трасу ў складзе каманды Нацыянальнага алімпійскага камітэта. У яе таксама ўвайшлі алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Надзея Скардзіна, канькабежцы Марына Зуева і Ігнат Галавацюк.
Сапернікамі каманды НАК у эстафеце сталі зборныя Камітэта дзяржбяспекі, Дзяржпагранкамітэта, Дзяржаўнага мытнага камітэта, Міністэрства адукацыі, МНС, Мінспорту і турызму, МУС, Міністэрства аховы здароўя і Мінабароны.
Прэзідэнцкая дружына з першых хвілін гонкі вырвалася наперад і па выніках спаборніцтва заняла першае месца. Другое месца ў эстафеце дасталося Міністэрству спорту і турызму. Бронзавым прызёрам стала каманда Камітэта дзяржбяспекі.
На спартыўным свяце Аляксандр Лукашэнка таксама паразмаўляў з удзельнікамі спаборніцтваў і пацікавіўся ў беларускіх атлетаў іх кар'ернымі планамі.