Эмамалі Рахмон і Іслам Карымаў павіншавалі Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Беларусі

    У адрас Аляксандра Лукашэнкі прадаўжаюць паступаць віншавальныя пасланні ў сувязі з яго перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Беларусі.

    Кіраўніка дзяржавы павіншавалі Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон і Прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў. Таджыкскі і ўзбекскі лідары выказалі перакананасць у развіцці і ўмацаванні супрацоўніцтва з Беларуссю на прынцыпах узаемнай павагі.

    Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам.

    Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся меркаваннямі па некаторых актуальных пытаннях двухбаковага беларуска-таджыкскага парадку дня. Эмамалі Рахмон павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Беларусі.