Дзяржаўных узнагарод і Падзяк Прэзідэнта ўдастоены 16 работнікаў пракуратуры

    Дзяржаўных узнагарод і Падзяк Прэзідэнта Беларусі ўдастоены 16 работнікаў пракуратуры. Адпаведны Указ і распараджэнне падпісаў 21 чэрвеня Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    На аснове Указа за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у забеспячэнне законнасці і правапарадку, барацьбу са злачыннасцю ордэнам "За службу Радзіме" ІІ ступені ўзнагароджаны намеснік Генеральнага пракурора Максім Варонін, ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ступені - начальнік арганізацыйна-кантрольнага ўпраўлення Генпракуратуры Андрэй Клінчук, ордэнам Пашаны - намеснік Генеральнага пракурора Аляксей Стук і першы намеснік пракурора Брэсцкай крэпасці Сяргей Туравец.

    У ліку ўдастоеных медаля "За працоўныя заслугі" - намеснік пракурора Гомельскай вобласці Васіль Броўка, пракурор Брэста Андрэй Валадзько, дырэктар Навукова-практычнага цэнтра праблем умацавання законнасці і правапарадку Ігар Мароз.

    У адпаведнасці з распараджэннем Кіраўніка дзяржавы за шматгадовую плённую працу, высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці па забеспячэнні законнасці, умацаванні правапарадку і барацьбе са злачыннасцю Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена пяцярым работнікам пракуратуры, сярод якіх намеснік пракурора Мінска Казімір Кяжун і намеснік пракурора Гродзенскай вобласці Андрэй Скурат.