Дзмітрый Карзюк вызвалены з пасады намесніка Міністра ўнутраных спраў Беларусі
Генерал-маёр міліцыі Дзмітрый Карзюк вызвалены з пасады намесніка Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і звольнены са службы ў органах унутраных спраў па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення. Адпаведны Указ № 384 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 кастрычніка.
