Дзяржузнагародамі Беларусі адзначаны кіраўнікі СМІ Расіі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў высокіх дзяржаўных узнагарод кіраўнікоў расійскіх сродкаў масавай інфармацыі за значны асабісты ўклад у стварэнне агульнай інфармацыйнай прасторы і развіццё беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў сферы журналістыкі. Адпаведны ўказ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 24 верасня.
Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны генеральны дырэктар "Российской газеты" Павел Нягоіца, галоўны рэдактар гэтага выдання Уладзіслаў Фронін удастоены ордэна Францыска Скарыны. Шэф-рэдактар газеты "Союз. Беларусь - Россия" Вольга Герасіменка адзначана медалём Францыска Скарыны.