Дзяржаўных узнагарод удастоены міжнародныя дзеячы ў сферы барацьбы са СНІДам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў дзяржаўных узнагарод міжнародных дзеячаў у сферы барацьбы са СНІДам. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 26 кастрычніка.

    За шматгадовае плённае супрацоўніцтва з Беларуссю, значны асабісты ўклад у рэалізацыю міжнародных праектаў у сферы аховы здароўя, нацыянальных праграм барацьбы супраць ВІЧ/СНІДу і туберкулёзу медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны выканаўчы дырэктар Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй Марк Дайбл і выканаўчы дырэктар Аб'яднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІДзе (ЮНЭЙДС), намеснік Генеральнага сакратара Арганізацыі аб'яднаных нацый Мішэль Сідзібэ.