Дзеянне мер дзяржпадтрымкі экспарцёраў згодна з Указам № 466 прадоўжана на два гады

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 329, якім унесены змяненні ва Указ ад 24 верасня 2009 года № 466 "Аб некаторых мерах па рэалізацыі тавараў, вырабленых у Рэспубліцы Беларусь".

    Дакументам прадугледжана прадаўжэнне на два гады (да 2024 года) дзеяння мер дзяржаўнай падтрымкі экспарцёраў, што прадастаўлены раней Указам № 466.