Даклад Кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі Юрыя Назарава
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 23 верасня заслухаў даклад Кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі Юрыя Назарава.
Прэзідэнт падрабязна цікавіўся, як ідуць справы ў сельскагаспадарчым сектары ў структуры Кіраўніцтва справамі. А таксама ходам работ па ўзвядзенні і рэканструкцыі асобных аб'ектаў - сельгастэхнікі ў Шклове, малакаперапрацоўчага і камбікормавага заводаў.
Асобна спыніліся на працы сельгаспрадпрыемства "Купалаўскае". Было даложана, што ўсе сельскагаспадарчыя работы ідуць у адпаведнасці з графікам і з улікам цяперашніх кліматычных умоў надвор'я.
Прэзідэнту таксама было даложана аб ходзе работ у гаспадарцы "Агра-Ляскавічы". Размова ішла аб будаўніцтве малочнатаварнага комплексу і вытворчасці ЛВЛ-бруса.


