Даклад Міністра па надзвычайных сітуацыях Вадзіма Сіняўскага

    У сувязі з разбуральнымі землетрасеннямі ў Сірыі і Турцыі Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад Міністра па надзвычайных сітуацыях Вадзіма Сіняўскага аб гатоўнасці МНС Беларусі да аказання дапамогі пацярпелым дзяржавам.

    Па выніках даклада Аляксандр Лукашэнка даручыў накіраваць у Турэцкую Рэспубліку аварыйна-выратавальны атрад МНС, атэставаны па міжнародных стандартах ААН, у складзе 64 спецыялістаў з тэхнікай і рыштункам, прызначанымі для правядзення аварыйных і пошукава-выратавальных работ.

    Даручана таксама прапрацаваць пытанне накіравання ў Сірыю грузу з гуманітарнай дапамогай.