Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- 3
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 ліпеня 1996 года прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі на плошчы Перамогі да 52-годдзя вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.
Да Манумента Перамогі былі ўскладзены вянкі, а Кіраўнік дзяржавы выступіў з прамовай, у якой не толькі падкрэсліў подзвіг народа ў гады вайны, але і звярнуўся да сусветнай супольнасці з ініцыятывай стварыць у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе бяз'ядзерную зону. Было заяўлена аб гатоўнасці Беларусі ўзяць на сябе ролю каардынатара любых практычных крокаў па рэалізацыі гэтай ініцыятывы.