Даклад старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Генадзя Пальчыка
- 1
Прэзідэнт
Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў удасканаліць падрыхтоўку і атэстацыю
навуковых кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі. Такую задачу Кіраўнік дзяржавы
паставіў 2 жніўня, прымаючы з дакладам старшыню Вышэйшай атэстацыйнай камісіі
Генадзя Пальчыка.
У час даклада абмяркоўвалася падрыхтоўка навуковых кадраў у кантэксце задач, якія былі пастаўлены на V Усебеларускім народным сходзе па інавацыйным развіцці дзяржавы. "Мы выбралі інавацыйны шлях развіцця нашай краіны, эканомікі. Зразумела, без навуковага суправаджэння (а навуковае суправаджэнне - гэта кадры), без адукаваных, высокакваліфікаваных, падрыхтаваных кадраў гэта немагчыма. І якраз у эпіцэнтры гэтай работы становіцца Вышэйшая атэстацыйная камісія", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
У час даклада было адзначана, што, акрамя работы ў лабараторыях, вучоным неабходна весці сваю дзейнасць на вытворчасці, каб яе вынікам станавілася ўкараненне канкрэтных інавацый ва ўсе сферы эканомікі.
Прэзідэнт таксама цікавіўся тым, што сёння можна зрабіць у Беларусі, улічваючы пажаданні навуковых супрацоўнікаў і магчымасці дзяржавы, каб вучоны чалавек меў адпаведнае палажэнне і статус. Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка ўдзяліў падтрымцы навуковай моладзі. "Мы не адмаўляем ролю масцітых вучоных, але рана ці позна (жыццё так наладжана) яны сыходзяць, павінны прыйсці маладыя", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
У сувязі з гэтым Генадзь Пальчык далажыў, што ў рамках спецыяльных фондаў Прэзідэнта маладым вучоным штогод выдзяляюцца стыпендыі, паралельна ў іх ёсць магчымасць атрымаць ільготны крэдыт на будаўніцтва жылля. Паводле яго слоў, такая сацыяльная падтрымка з'яўляецца сістэмнай і рэзультатыўнай і будзе развівацца і ў далейшым.