Даклад Старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы
- 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 мая прыняў з дакладам старшыню Вярхоўнага суда Валянціна Сукалу.
На сустрэчы абмеркаваны шэраг пытанняў функцыянавання аб'яднанай судовай сістэмы. У прыватнасці, размова ішла аб змяненні дыслакацыі штатнай колькасці суддзяў за кошт унутраных рэзерваў судовай сістэмы. Было даложана, што нагрузка ў эканамічных судах значна ўзрасла і стала вышэйшай, чым у судах агульнай юрысдыкцыі. У сувязі з гэтым прапануецца частку суддзяў агульнай юрысдыкцыі перавесці ў эканамічныя суды. Паколькі гэта пытанне знаходзіцца ў кампетэнцыі Прэзідэнта, то ён даручыў падрыхтаваць адпаведны нарматыўны акт па змяненні дыслакацыі штатнай колькасці суддзяў.
Акрамя таго, разглядалася пытанне ўзвядзення новага будынка Вярхоўнага суда, яго фінансавання і падрыхтоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі з пункту гледжання мінімізацыі расходаў на праект і ўзвядзенне будынка.
На сустрэчы таксама абмяркоўвалася тэма якасці папярэдняга расследавання па некаторых канкрэтных крымінальных справах, што знаходзяцца на кантролі Прэзідэнта.