Даклад старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіла Мясніковіча
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 6 красавіка прыняў з дакладам старшыню Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіла Мясніковіча.
Кіраўніка дзяржавы перш за ўсё цікавіла непасрэдная дзейнасць Савета Рэспублікі, узаемадзеянне верхняй палаты беларускага парламента з мясцовымі саветамі дэпутатаў. Прэзідэнт таксама пацікавіўся вынікамі нядаўняга візіту Міхаіла Мясніковіча ў Туркменістан і першымі вынікамі работы маніторынгавай групы, якая на чале са старшынёй Савета Рэспублікі займаецца выпрацоўкай прапаноў па актуальных праблемных пытаннях у эканоміцы і вытворчай сферы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць актыўнага ўзаемадзеяння Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу з дэпутатамі мясцовага ўзроўню, якіх у краіне налічваецца амаль 19,5 тыс. "Некалі мы з Барысам Батурам у яго бытнасць старшынёй верхняй палаты парламента вельмі сур'ёзна абмяркоўвалі гэту праблему, - адзначыў беларускі лідар. - Мы дамовіліся, што яны безгаспадарнымі быць не павінны, і гэта будзе паўсядзённым клопатам нашага сената. Мы павінны ўдзяліць ім належную ўвагу".
Міхаіл Мясніковіч далажыў, што работа з дэпутатамі мясцовага ўзроўню з'яўляецца адным з важных напрамкаў у дзейнасці верхняй палаты парламента. Ужо на працягу некалькіх гадоў дзейнічае савет па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Работа Савета Рэспублікі ў цэлым ідзе ў штатным рэжыме. Цяпер на разглядзе знаходзяцца прыкладна 65 законапраектаў і звязаных з імі дакументаў.
Гаворачы аб супрацоўніцтве з Туркменістанам, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў правільнасць прынятага рашэння аб будаўніцтве ў гэтай краіне Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната. "Усё ж такі мы правільна зрабілі, што пачалі будаваць гэты камбінат. Вопыт і школа, якую нашы будаўнікі там пройдуць, неацэнная. Гэта будзе сведчыць аб тым, што мы не ў лапцях ходзім і эксплуатуем тое, што было створана нашымі продкамі, а ўмеем ствараць самыя сучасныя прадпрыемствы. І, самае галоўнае, мы вучымся, удасканальваем методыку і прыёмы будаўніцтва", - заявіў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама заслухаў даклад аб першых выніках работы маніторынгавай групы. Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, група вывучае
тыя або іншыя пытанні ў комплексе з выездам у рэгіёны і наведваннем канкрэтных прадпрыемстваў, каб непасрэдна пачуць меркаванне кіраўніцтва гэтых арганізацый і прадстаўнікоў мясцовай улады. Усе прапановы накіроўваюцца па назначэнні ва ўрад або Нацыянальны банк. Пры гэтым пытанні, што разглядаюцца на ўзроўні маніторынгавай групы, можна падзяліць на дзве групы. Адна - гэта пытанні сістэмнага характару, якія неабходна вырашаць у цэлым з улікам грашова-крэдытнай і валютнай палітыкі. Другая група - тыя, па якіх неабходна прымаць індывідуальныя рашэнні, улічваючы сітуацыю на канкрэтных прадпрыемствах, дзе сістэмныя меры не прынясуць дастатковага эфекту.
Кіраўнік дзяржавы даручыў прадоўжыць работу па названых напрамках.