Даклад старшыні праўлення Нацыянальнага банка Паўла Калаура
У Беларусі неабходна захаваць трэнд на стабільнасць у валютнай сферы, прадказальнасць грашова-крэдытнай палітыкі. Аб гэтым 8 верасня заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню праўлення Нацыянальнага банка Паўла Калаура.
Паводле даных за восем месяцаў, беларусы на наяўным рынку прадалі валюты на $362 млн больш, чым купілі. Сярод юрыдычных асоб попыт на валюту перасягнуў прапанаванне толькі ў жніўні, гэта было звязана з неабходнасцю пагашаць валютныя крэдыты.
"Дзякуючы таму, што мы перайшлі на плаваючы курс і ні ў якім разе штучна не стрымліваем курс нацыянальнай валюты адносна іншых валют, нам усё ж такі ўдалося пераканаць насельніцтва, што мы з ім у гульні гуляць не будзем. І гэта правільна, нам трэба прытрымлівацца такой пазіцыі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што Нацбанку і ўраду не трэба звяртаць увагу на крытыку, што гучыць у іх адрас, наконт ручнога рэжыму кіравання эканомікай. "Якое хочаце прымяняйце кіраванне, толькі б ад гэтага быў вынік - сёння не да раскошы, - сказаў Прэзідэнт. - У нас наперадзе, магчыма, яшчэ больш складаныя часы, і дай бог нам вось так прайсці, як мы сёння ідзём. Сітуацыя ў свеце ад нас не залежыць. Мы павінны да яе прыстасавацца, і мы гэта павінны разумець".
У Беларусі адносна спакойная сітуацыя ва ўсіх сегментах эканомікі, у тым ліку ў валютнай сферы, стабільная і прадказальная грашова-крэдытная палітыка, канстатаваў Прэзідэнт. "Гэта наша шчасце. Вось гэты трэнд трэба захаваць", - падкрэсліў ён.
У бліжэйшы час Кіраўніку дзяржавы будзе даложана аб сітуацыі з цэнамі на спажывецкім рынку. Аляксандр Лукашэнка мае намер дэталёва азнаёміцца са станам спраў - аж да раскладу па асобных таварах. Прэзідэнт падкрэсліў, што перш за ўсё яго хвалюе цэнаўтварэнне на тавары штодзённага попыту і нагадаў аб дадзеным ім ураду даручэнні ўважліва адсочваць цэны на спажывецкім рынку, "каб мы неяк маглі і адміністрацыйна ўздзейнічаць на інфляцыю", але пры гэтым не перабіраючы, каб не атрымаць дэфіцыт тавараў.
Прэзідэнта цікавілі таксама прагнозы Нацыянальнага банка па сітуацыі ў эканоміцы, у тым ліку па цэнах. Як адзначыў у час даклада Павел Калаур, індэкс спажывецкіх цэн на канец бягучага года не перасягне сярэдняга ўзроўню дадзенага раней прагнозу ў 18% плюс-мінус два працэнтныя пункты.
Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананасць, што ў Беларусі "ёсць добрыя пункты, якія можам задзейнічаць і спакойна прайсці пік сусветнага крызісу, у які мы апынуліся ўцягнутымі. У якасці прыкладу Прэзідэнт прывёў кітайскія крэдыты на $7 млрд, што прадастаўляюцца Беларусі на выгадных умовах. Гэтыя грошы неабходна выкарыстоўваць для рэалізацыі значных праектаў, дзякуючы якім будуць у тым ліку стварацца новыя рабочыя месцы, лічыць Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы даў даручэнне належным чынам арганізаваць работу ў гэтым напрамку, у тым ліку з прыцягненнем прыватнага бізнесу.