Даклад Старшыні праўлення Банка развіцця Сяргея Румаса
- 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падтрымаў стратэгію Банка развіцця на 2016-2020 гады. Гэта пытанне абмяркоўвалася 18 ліпеня на рабочай сустрэчы Кіраўніка дзяржавы са старшынёй праўлення Банка развіцця Сяргеем Румасам.
"Я хацеў бы ад вас пачуць пытанні не толькі дзяжурнага характару аб сітуацыі ў банку, як з актывамі, якія вы прымалі, як з новымі напрамкамі дзейнасці банка, але і вашай грамадскай работы ў тым ліку", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнту было падрабязна даложана аб выкананні банкам ключавых паказчыкаў за 2013-2015 гады, а таксама аб канцэпцыі стратэгіі на наступныя гады, якая надзеліць банк новымі функцыямі ў сувязі з яго ўзрастаючай роллю ў беларускай эканоміцы.
Аляксандр Лукашэнка даручыў Банку развіцця больш актыўна падтрымліваць малы і сярэдні бізнес. Як было даложана Прэзідэнту, банк будзе пашыраць колькасць прадуктаў для гэтага сегмента эканомікі, а таксама павялічваць аб'ёмы яго падтрымкі.
На рабочай сустрэчы Кіраўнік дзяржавы таксама пацікавіўся работай дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі, якія былі перададзены пад кіраўніцтва банку ў красавіку бягучага года. Прэзідэнт запатрабаваў вывесці іх на ўстойлівую прыбытковую работу. Аляксандру Лукашэнку далажылі, што за другі квартал 2016 года Банку развіцця ўдалося павялічыць загрузку гэтых прадпрыемстваў, што прывяло да значнага росту аб'ёмаў вытворчасці.
Адной з тэм даклада Кіраўніку дзяржавы стала дзейнасць Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", якую ўзначальвае Сяргей Румас. У тым ліку на рабочай сустрэчы абмяркоўваўся ход рэканструкцыі стадыёна "Дынама", будаўніцтва тэхнічнага цэнтра нацыянальных зборных каманд па футболе і нацыянальнага футбольнага стадыёна. Было адзначана, што стадыён "Дынама" і тэхнічны цэнтр будуць здадзены ў тэрмін, а для ўзвядзення нацыянальнага футбольнага стадыёна плануецца закупіць праектна-каштарысную дакументацыю пабудаванага ўжо аб'екта, што дасць магчымасць зменшыць кошт праектавання і значна скараціць тэрміны будаўніцтва.