Даклад старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямёна Шапіры
- 1
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае добрую дынаміку сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінскай вобласці, якая стала пераможцам сярод усіх рэгіёнаў па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2011-2015 гадах. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў 15 чэрвеня, прымаючы з дакладам старшыню Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямёна Шапіру.
"Для мяне было прыемным здзіўленнем, што, аказваецца, Мінская вобласць заняла першае месца па пяцігодцы. Дынаміка добрая, дай бог, каб так было", - сказаў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што добрае ўражанне ў яго склалася ў тым ліку ад убачанага ў час аблётаў шэрага раёнаў Мінскай вобласці. "Вы папрацавалі вельмі сур'ёзна. Але не трэба забываць, што ёсць у вас яшчэ і праблемныя раёны. Іх трэба даводзіць да розуму, каб узровень земляробства і іншых пытанняў быў такім жа", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт таксама чакае ад Мінаблвыканкама вырашэння шэрага праблемных пытанняў з развіццём інфраструктуры ў аграгарадках паблізу Мінска. "Перш за ўсё, застарэлая праблема Калодзішчаў. Перспектыўнае месца, людзі там будуюцца, хочуць там жыць. Ды і ў любой сёння вёсцы ў Мінскім раёне і не толькі ідзе будаўніцтва. Трэба наводзіць парадак, прадастаўляць людзям участкі. Няхай будуюцца, укладваюць свае сродкі", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Яшчэ адно даручэнне датычылася прапрацоўкі пытання аб тым, як забяспечыць далейшае развіццё тэрыторый у Мінскай вобласці, на якіх размешчаны пустуючыя піянерскія лагеры і базы адпачынку: "Іх пабудавана шмат, і нават вакол маёй рэзідэнцыі ці шэсць, ці дзевяць участкаў, якія знаходзяцца ў дрэнным стане. Іх сапраўды трэба паглядзець персанальна і канкрэтна".
Не засталіся ўбаку і праблемныя пытанні ў сферы бізнесу і работы з інвестарамі. Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову аб тым, каб часова замарозіць штрафныя санкцыі для шэрага інвестараў, якія па аб'ектыўных прычынах не змаглі ў тэрмін дабудаваць пачатыя аб'екты. "Але хацелася б, каб мы, вызваляючы іх ад санкцый па нявыкананых абавязацельствах, не зрабілі гэта нормай. Таму што мы зноў атрымаем шмат недабудаў. Паабяцалі - трэба ўкладвацца ў тэрміны. Але калі ёсць аб'ектыўныя прычыны, вядома, інвестараў трэба падтрымліваць, асабліва цяпер", - заявіў Прэзідэнт.
У час рабочай сустрэчы было ўзнята яшчэ адно пытанне аб невыкананні інвестарамі сваіх абавязацельстваў. "Мы калісьці перадалі інвестарам суб'екты гаспадарання - калгасы, саўгасы - а нешта там не атрымалася, і яны, за бясцэнак атрымаўшы ўласнасць, пачынаюць перапрадаваць ужо ў тры разы даражэй па так званай рыначнай цане. Гэта непарадак. Гэта не проста трэба спыніць цяпер, а зрабіць так, каб усё вярнулі назад. Я вас тут абсалютна падтрымліваю", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Сямёна Шапіры.
Кіраўнік дзяржавы таксама даў шэраг іншых даручэнняў па пытаннях эфектыўнага выкарыстання і меліярацыі зямель у Мінскай вобласці.