Даклад старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка даручыў
стрымліваць рост цэн у Мінску перад навагоднімі святамі. Такую задачу ён
паставіў 8 снежня, прымаючы з дакладам старшыню Мінгарвыканкама Андрэя Шорца.
"Мы напярэдадні свят, самых любімых у людзей, - Новага года і Каляд. Чалавек хоча дастойна іх сустрэць. Вы цудоўна разумееце, хоць Мінск багацейшы за іншыя рэгіёны краіны, але людзі тут розныя - багатыя, сярэднія і бедныя. Трэба не забываць, што Новы год - гэта перш за ўсё стол, застолле, і людзі заслужылі, пражыўшы і адпрацаваўшы гэты цяжкі год, каб цэны ў магазінах былі нармальныя. Галоўнае, каб яны не падскочылі ў гэты перыяд", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка дадаў: "Не толькі ў Расіі, як мы гэта заўважылі, хочуць нажыцца, але і ў нас дзялкі такія ёсць, няхай іх няшмат, але ні ў якім разе нельга даць падставу, каб яны працавалі на ўздым цэн".
Прэзідэнт звярнуў увагу мэра на тое, што цэны і парадак у Мінску з'яўляюцца яго зонай адказнасці, нягледзячы на тое што Мінгандаль упаўнаважаны ажыццяўляць кантроль над цэнаўтварэннем. "Таму падрыхтуйце Мінск да гэтых свят, стварыце ў людзей настрой, - сказаў Кіраўнік дзяржавы. - Але самае галоўнае - гэта дзеці, каб дзеці не адчувалі сябе другараднымі". "Мінск - гэта прыклад усёй краіне, звярніце на гэта самую пільную ўвагу", - падкрэсліў беларускі лідар.
Прэзідэнту даложана аб рашэнні Мінгарвыканкама стварыць камунальную гандлёвую сетку, якая за кошт прадастаўлення нізкіх цэн будзе садзейнічаць зніжэнню кошту прадукцыі ў буйных сеткавых магазінах. Такім чынам, будзе прапанаваны якасны разнастайны асартымент па прымальных цэнах. Прадугледжваецца, што камунальная гандлёвая сетка будзе створана на базе больш як 40 магазінаў. На думку Мінгарвыканкама, гэта будзе як процівага буйным гандлёвым сеткам.
"Гэта правільна, гэта рыначная цана, гэта створыць канкурэнцыю на зніжэнне цэн", - падтрымаў ідэю Кіраўнік дзяржавы. Разам з тым беларускі лідар лічыць, што камунальнай гандлёвай сеткай, якая складаецца з больш як 40 магазінаў, у двухмільённым горадзе з гасцямі не проста будзе стрымаць цэны ў буйных сеткавых магазінах. "Акрамя гэтых эканамічных рыначных механізмаў неабходна забяспечыць і адміністрацыйны кантроль, перш за ўсё, за прыватным гандлем, каб яны не ўзнімалі цэны. Трымайце гэта пад кантролем", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што камунальную гандлёвую сетку трэба павялічваць, але не ва ўрон самім магазінам. "Яны не павінны быць з-за нізкіх цэн стратнымі", - сказаў беларускі лідар. На думку Кіраўніка дзяржавы, камунальная сетка дасць магчымасць ацэньваць сітуацыю ў гандлі ў цэлым, а таксама рэальны кошт тавараў.
"У свой час, калі мне прапанавалі ў Мінску поўнасцю прыватызаваць гандаль, я сказаў "не". І мне ўдалося тады трэць гандлю ў сталіцы пакінуць у кіраванні дзяржавы, галоўная мая мэта была ў тым, каб бачыць працэсы, якія адбываюцца ў гандлі, кіруючы гэтай дзяржуласнасцю", - адзначыў Прэзідэнт. Таму, на думку Кіраўніка дзяржавы, мэру Мінска не трэба баяцца пашыраць сферу дзяржаўнага гандлю, не стрымліваючы пры гэтым прыватны.
"Мяне прасілі прадаць ГУМ, ЦУМ, "Беларусь", я сказаў "не, мы прадаваць пакуль не будзем, каб кантраляваць буйныя магазіны і мець альтэрнатыву ў гандлі". І самае галоўнае, каб гандаль быў празрысты. Таму правільна, што ствараеце камунальныя гандлёвыя сеткі, і іх трэба пашыраць", - сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да мэра. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што неабходна падтрымліваць тых, хто будзе працаваць у гэтым камунальным гандлі. "Гэта будзе канкурэнцыя. А галоўнае - можна будзе бачыць працэсы, якія адбываюцца ў гандлі на прыкладзе гэтых магазінаў, - дадаў беларускі лідар. - Дзяржаўны гандаль пакажа, якім павінен быць прыватны. Параўнайце з прыватным гандлем і зробіце вывад - рабяты жыруюць ці працуюць са стратамі, а страт мы не можам дапусціць. Можна будзе бачыць структуру затрат у гандлі наогул".
Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што плануе ў пачатку 2015 года прыняць справаздачу Мінгарвыканкама і азнаёміцца з перспектывамі развіцця беларускай сталіцы. "Я ведаю, што ў вас з'явіўся шэраг пытанняў па будаўніцтве, нерухомай маёмасці і па іншых праблемах, - сказаў Кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да Андрэя Шорца. - Выкажыце, што ў Мінску рабілася не так і якія будуць прапановы ў сувязі з гэтым. Мінск - гэта інтэлектуальны горад, таму, перш чым рабіць нейкі крок, трэба сур'ёзна яго абдумваць".
"Мне хацелася б, каб вы сур'ёзна падумалі над развіццём нашай сталіцы, горада-героя Мінска, таму што наступны год асаблівы. Паколькі Мінск вызначае настрой у краіне, ён будзе вызначаць калі не ў цэлым, то ў большасці выпадкаў сутнасць працэсаў, якія будуць праходзіць", - адзначыў Прэзідэнт.
На сустрэчы таксама былі абмеркаваны пытанні інвестыцыйнай дзейнасці Мінска, рэалізацыі асобных інвестпраектаў. Кіраўнік дзяржавы даручыў максімальна паскорыць работу з інвестарамі, устараніць факты валакіты, фармалізму і забяспечыць аптымальна зручныя ўмовы для таго, каб інвестар будаваў і ўкладваў сродкі, а не хадзіў па калідорах улады.
Акрамя таго, Прэзідэнт падтрымаў прапанову мэрыі па пераводзе такіх нежылых памяшканняў, як калясачныя і электрашчытавыя, у фонд жылля камерцыйнага выкарыстання пры ўмове, што яны з'яўляюцца прыдатнымі для пражывання. Цяпер такіх памяшканняў 461, з іх толькі 109 не з'яўляюцца прыдатнымі для пражывання. Цяпер Мінгарвыканкаму трэба будзе правесці яшчэ раз інвентарызацыю калясачных і электрашчытавых, каб ацаніць, якія з іх сапраўды бяспечныя для пражывання. Потым гэтыя памяшканні будуць пераведзены ў разрад арэнднага жылля.
Былі таксама разгледжаны пытанні сацыяльна-культурнай сферы.