Даклад Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыя Вакульчыка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыя Вакульчыка.
"Апошнім часам аб бяспецы знешняй і асабліва ўнутранай сказана нямала. Год у нас быў няпросты, пачатак гэтага года. Што цяпер адбываецца і якія тэндэнцыі ў краіне ў плане ўмацавання бяспекі нашай дзяржавы, перш за ўсё ўнутранай? - спытаў Аляксандр Лукашэнка. - Без купюр, без прыхарошвання сітуацыі".
Прэзідэнта праінфармавалі, як развіваецца абстаноўка ў сферы нацыянальнай бяспекі і якія выклікі ў сувязі з гэтым сёння стаяць перад дзяржавай.
Валерый Вакульчык таксама прадставіў сваю ацэнку знешняй бяспекі Беларусі, якая, як заўважыў Кіраўнік дзяржавы, уплывае на развіццё сітуацыі ўнутры краіны.