Даклад Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыя Вакульчыка
- 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам 8 лютага Старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыя Вакульчыка, пазітыўна ацаніў дзейнасць КДБ у барацьбе з карупцыяй, а таксама па забеспячэнні захавання інтарэсаў краіны ў сферы эканомікі і фінансаў. Паводле слоў Прэзідэнта, добра, што камітэт перанёс цэнтр цяжару на эканамічныя пытанні, паколькі для Беларусі гэты напрамак цяпер вельмі важны. "Іншыя сілавыя структуры значна адстаюць у гэтым плане ад КДБ", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Разам з тым, як падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы, прыярытэтная сфера дзейнасці КДБ - гэта разведка і контрразведка, абарона канстытуцыйнага ладу. Сёння дзяржаўнасці і бяспецы Беларусі нічога не пагражае, але, тым не менш, гэту тэму Прэзідэнт мае намер трымаць на кантролі.
Валерый Вакульчык далажыў Аляксандру Лукашэнку аб бягучай сітуацыі, абапіраючыся на вынікі 2015 года. Старшыня КДБ адзначыў, што прынятыя меры дазволілі дасягнуць вынікаў па лініі не толькі разведкі і контрразведкі, але і абароны эканамічнай бяспекі і барацьбы з карупцыяй. Удаецца выяўляць сістэмныя праблемы дзейнасці розных сфер эканомікі і асобных галін, бачыць рэзервы для павышэння эфектыўнасці работы эканомікі ў тым ці іншым напрамку.