Даклад старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Валерыя Вакульчыка
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка прыняў з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Валерыя Вакульчыка.
Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу па арганізацыі жорсткай работы, накіраванай на выяўленне і спыненне дзейнасці ў сферы ценявой эканомікі, у тым ліку службовых асоб, якія маюць дачыненне да гэтага. Канстатавалася, што ўдзельнікі "шэрых" схем выводзяць з абарачэння сродкі, не выплачваюць падаткі і атрымліваюць вялізны прыбытак.
Як было даложана Прэзідэнту, такая работа пачата ўжо. У прыватнасці, 19 кастрычніка ў Брэсце затрымана 13 асоб з ліку арганізатараў такой дзейнасці - заснавальнікаў і кіраўнікоў ЗАТ "Консул". Апошняе з'яўляецца адным з буйнейшых пастаўшчыкоў прадукцыі для аграпрамысловага комплексу рэспублікі (замежныя харчовыя дабаўкі, шрот, дэзынфіцыруючыя сродкі, племянная жывёла, абсталяванне і г.д). Выкарыстоўваючы больш за 40 падкантрольных фірм, арганізатары выводзілі за мяжу валюту, ухіляліся ад выплаты падаткаў і рэалізоўвалі прадукцыю канчатковаму спажыўцу з завышэннем цаны да трох разоў.
На тэрыторыі Беларусі праведзена 48 вобыскаў. Выяўлена і канфіскавана 36 пячацей замежных кампаній, праз рахункі якіх ажыццяўлялася кіраванне ценявымі патокамі. У ходзе вобыскаў канфіскавана і накладзены арышт увогуле больш як на два мільёны долараў. Акрамя таго, арышты накладзены на 106 аб'ектаў нерухомай маёмасці, больш за 100 легкавых і грузавых аўтамабіляў.