Даклад старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Валерыя Вакульчыка
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі
Валерыя Вакульчыка.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на работу Камітэта дзяржбяспекі па прадухіленні правапарушэнняў, перш за ўсё, карупцыйных.
"Так, ёсць некаторыя матэрыялы, вельмі сур'ёзныя. Па многіх вашых матэрыялах мы спынілі дзейнасць асобных спрытнюг як у сферы бізнесу, так і ў дзяржаўных органах улады. Але, аналізуючы працэс, лічу, што гэта работа недастатковая", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Ён адзначыў, што яго хвалюе недастатковасць работы пракуратуры ў гэтым напрамку. "Але ў вас ёсць спецыяльныя метады, усё роўна пракуратура без вас не абыдзецца, нават дзейнічаючы па сваіх напрамках", - адзначыў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы арыентаваў тэрытарыяльныя органы КДБ на аналіз сацыяльна-палітычнай, эканамічнай сітуацыі ў рэгіёнах, прадастаўляючы комплексную інфармацыю.
"Я хачу ведаць вашу пазіцыю, ваш пункт гледжання, ён павінен быць непрадузятым і абсалютна аб'ектыўным, тым больш што вы глыбей можаце паглядзець на нейкія прычынна-выніковыя сувязі", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка таксама папрасіў прадаставіць інфармацыю аб сітуацыі ў Гродзенскай вобласці. "Мяне яна не проста насцярожвае, а я помню, што было раней. Там жа быў адзіны выпадак у краіне, калі застрэлілі губернатара. І зразумела, якія гэта былі праявы. Ды і ведаю, што памкненні на Гродзенскую вобласць у асобных дзяржаў празмерныя", - адзначыў Прэзідэнт.