Даклад старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Леаніда Анфімава
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
17 лістапада прыняў з дакладам старшыню Камітэта
дзяржаўнага кантролю Леаніда Анфімава.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што яго цікавіць сістэмны падыход Камітэта дзяржкантролю да тых ці іншых пытанняў, асабліва ў плане выканання даручэнняў Прэзідэнта.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта датычыцца ў першую чаргу мадэрнізацыі дрэваапрацоўкі, а таксама тых праектаў, у якія ўкладзены вялікія грошы: "Як тут у нас ідуць справы? А таксама ў іншых праектах мадэрнізацыі, дзе дзяржава фінансуе і падстаўляе сваё плячо ў выглядзе гарантый або канкрэтных крэдытаў?"
"Уласнасць і бюджэт - краевугольныя камяні кантролю вашага ведамства. Таму як тут ідуць справы? Што насцярожвае з пункту гледжання Камітэта дзяржкантролю? Асабліва па бюджэце, як ён складваецца ў гэтым годзе?" - пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт звярнуў увагу таксама на пытанні выканальніцкай дысцыпліны ў КДК.