Даклад старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Леаніда Мальцава
Пытанні пагранічнай бяспекі абмеркаваны 5
снежня ў час даклада Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку старшыні
Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Леаніда Мальцава.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ведае праблемы пагранічнай службы знутры, і нагадаў, што ў свой час быў прааналізаваны шэраг актуальных пытанняў, якія стаяць перад ведамствам. "Прааналізаваўшы пытанні, мы дамовіліся, што выпрацуем пералік задач, якія павінны будуць вамі вырашацца. Я хацеў бы пачуць, як яны вырашаюцца, у тым ліку па аптымізацыі арганізацыйнай структуры, асабовага складу, па ўладкаванні інфраструктуры самой граніцы, інжынерным забеспячэнні", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся таксама перспектыўнымі напрамкамі ўладкавання інфраструктуры граніцы. Пры гэтым ён перасцярог ад увязвання ў сумніўныя праекты. "Вось я ніяк не магу прывыкнуць да гэтых вашых беспілотнікаў. Калі яны даюць эфект і вы за кошт гэтага менш сродкаў расходуеце на ахову граніцы, больш выяўляеце парушальнікаў - калі ласка, няхай гэта сучаснае будзе, але не дай бог мы няправільным шляхам пойдзем - вось гэтага дапусціць нельга", - падкрэсліў Прэзідэнт.
"І вельмі важнае пытанне - украінская граніца. Мы дамаўляліся, што нам трэба сур'ёзна весці работы на ўкраінскай граніцы ў плане яе дэмаркацыі. Украінскія сябры не могуць на нас пакрыўдзіцца, таму што не мы былі ініцыятарамі гэтага, яны гэтага захацелі, яны гэту работу пачалі, мы вымушаны былі таксама пачаць гэтыя работы. Як яны працуюць, як мы працуем і што наогул адбываецца на ўкраінскай граніцы, наколькі яна можа нас сёння насцярожваць, хваляваць?" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Старшыня Дзяржпагранкамітэта далажыў, што стан пагранічнай бяспекі краіны ацэньваецца як стабільны. Органы пагранічнай службы выконваюць свае задачы ў штатным рэжыме. У напружаным і дынамічным стане знаходзяцца пункты пропуску напярэдадні калядных і навагодніх свят. Аднак Леанід Мальцаў запэўніў, што Дзяржпагранкамітэт гатовы да любых змяненняў сітуацыі.
Што датычыцца даручэнняў Прэзідэнта па забеспячэнні надзейнай пагранічнай бяспекі краіны, то яны выконваюцца ў поўным аб'ёме ва ўстаноўленыя тэрміны і якасна. У прыватнасці, аптымізавана арганізацыйна-штатная структура, што дало магчымасць узмацніць ахову дзяржаўнай граніцы, у тым ліку на паўднёвым напрамку, разгарнуць дадатковыя заставы, пагранічныя пасты. Разгорнуты дзве пагранічныя заставы для ўзмацнення аховы ў напрамку атамнай электрастанцыі, што будуецца, завяршаецца разгортванне новага пагранічнага атрада ў Мазыры.
Акрамя таго, сур'ёзна павышаны ўзровень інжынернага абсталявання дзяржаўнай граніцы, у першую чаргу на паўднёвым напрамку, а таксама на літоўскім і латышскім участках беларускай граніцы. Леанід Мальцаў далажыў, што прадаўжаюцца работы па ўкараненні электроннай чаргі ў пунктах пропуску. Адначасова завяршаецца распрацоўка праекта ўказа, які дасць магчымасць стварыць прававое поле для ўкаранення электроннай чаргі.
Кіраўніку дзяржавы даложана таксама аб укараненні сучасных тэхнічных сродкаў аховы дзяржграніцы, у прыватнасці беспілотных лятальных апаратаў, хуткаразгортвальных сігналізацыйных комплексаў, іншых сродкаў, якія даюць магчымасць меншымі сіламі, але больш надзейна і якасна ахоўваць дзяржаўную граніцу.