Даклад прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр
Лукашэнка 2 кастрычніка прыняў з дакладам прэм'ер-міністра краіны Міхаіла
Мясніковіча.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што праз некалькі дзён у Мінску пройдзе пасяджэнне кіраўнікоў дзяржаў СНД. У сувязі з гэтым ён пацікавіўся пазіцыяй урада Беларусі па асобных пытаннях.
"Але самае галоўнае - прапанова Расійскай Федэрацыі аб адначасовым абмене ратыфікацыйнымі граматамі па Дагаворы аб Еўразійскім эканамічным саюзе", - сказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы.
"У мінулым годзе мы ў прынцыпе дамовіліся аб тым, што Беларусь атрымае ў выніку ўступак у эканамічным саюзе, - сказаў Прэзідэнт. - Як вядома, у Расіі ажыццяўляюць нейкі падатковы манеўр, у выніку якога мы можам страціць усё тое, аб чым дамаўляліся ў мінулым годзе з Расійскай Федэрацыяй. Гэта датычыцца пералічэння ў бюджэт Расіі пошлін ад спагнання на граніцы па нафтапрадуктах. Наколькі я ведаю, ідуць перагаворы, каб гэту тэму ўрэгуляваць, і яна павінна быць урэгулявана".
"Гэта ненармальна: не паспелі ўвесці ў дзеянне дамоўленасці, тут іх адмяняем фактычна іншай рукой, і ў выніку Беларусь можа страціць вялікую суму сродкаў, больш як $1 млрд", - адзначыў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў прэм'ер-міністра ходам перагавораў па гэтым пытанні.
Прэзідэнт у сувязі з гэтым звярнуў таксама ўвагу і на фарміраванне бюджэту. "Мы дамаўляліся, што 1 кастрычніка бюджэт павінен быць сфарміраваны, і праект яго ўнесены ў парламент для разгляду. Як тут ідуць справы?" - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама закрануў пытанні маючага адбыцца афіцыйнага візіту ў Беларусь Прэзідэнта Туркменістана, запатрабаваўшы ў прэм'ер-міністра далажыць аб выкананні дамоўленасцей.
У сваю чаргу Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што парадак дня саміту СНД сфарміраваны.
Што датычыцца падатковага манеўру Расіі, то, паводле слоў прэм'ер-міністра Беларусі, работу над ім расійскі бок вёў у закрытым рэжыме. Беларускі бок накіраваў свае прапановы па выхадзе з існуючай сітуацыі. У прыватнасці, прапануецца ўнесці адпаведныя змяненні ў пагадненне аб парадку залічэння пошлін у бюджэты бакоў ад экспарту нафтапрадуктаў. Беларусь прапануе вывазныя экспартныя мытныя пошліны ад нафтапрадуктаў, выпрацаваных з расійскай нафты, пакідаць у беларускім бюджэце. Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што гэта ў асноўным перакрые тыя страты, якія панясе беларускі бок у сувязі з падатковым манеўрам Расіі. "Мы не ўвязваем гэта з тымі $1,5 млрд пошлін, аб якіх была дамоўленасць пакідаць у беларускім бюджэце, не пералічаючы расійскаму боку", - дадаў ён.
"Думаю, мы знойдзем з расійскім бокам падыходы, але пакуль іх урад Расійскай Федэрацыі не сфармуляваў. Я звяртаўся з адпаведным пісьмом на імя старшыні ўрада Расіі Дзмітрыя Мядзведзева. Пакуль адказу па гэтым пытанні мы не маем", - сказаў прэм'ер-міністр Беларусі.
У пятніцу, 3 кастрычніка, адбудуцца перагаворы першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі і намесніка старшыні ўрада Расіі Аркадзя Дварковіча.
Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што ў сувязі з гэтым узнікаюць праблемы з прыняццем бюджэту на 2015 год. Паводле яго слоў, урад практычна завяршыў работу над прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і бюджэтам на наступны год, дакументы ў рабочым парадку перададзены на разгляд у парламент.