Даклад прэм'ер-міністра краіны Андрэя Кабякова
- 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 1 чэрвеня прыняў з дакладам прэм'ер-міністра краіны Андрэя Кабякова.
Прэзідэнта цікавіла бягучая сітацыя ў эканоміцы, у якой намеціліся пазітыўныя тэндэнцыі. "Калі раней мы выкідвалі валюту, "палілі" золатавалютныя рэзервы, то сёння папаўняем іх. Юрыдычныя і фізічныя асобы прадаюць валюту. Гэта працэс добры", - канстатаваў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што манетарная, валютная палітыка павінна забяспечваць развіццё эканомікі. "Але гэта не значыць, што мы павінны адысці ад жорсткай палітыкі", - сказаў Прэзідэнт. Крэдытавацца павінны такія праекты, каб вырабленая прадукцыя магла быць гарантавана рэалізаванай. "Калі гэтага няма - грошай няма", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. Прадпрыемствы, у якіх заключаны кантракты, змогуць узяць крэдыты нават пад абаротныя сродкі, хоць і на невялікі тэрмін. "Тут выдумляць нічога не трэба. Мы ад гэтага адыходзіць не павінны", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт нагадаў, што папярэджваў ўжо ўрад, кіраўнікоў аб тым, што часу на разварушванне няма. "Нават, я сказаў бы, не на разварушванне, а на тое, каб "зарадзіць" і потым "выстраліць" у канцы жніўня - пачатку верасня. Засталося ўсяго два месяцы. Мы не можам людзей пакінуць без работы. У адваротным выпадку людзям і дзяржава такая не патрэбна", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што з-за абвалу расійскіх рынкаў, санкцый, эмбарга, беларуская эканоміка страціла амаль $3 млрд. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Расія аказвае Беларусі сістэматычную падтрымку, бакі дамовіліся сумесна шукаць выхад з цяперашняй сітуацыі. Прэм'ер-міністр далажыў, як ідзе работа ў гэтым напрамку.
Акрамя таго, Андрэй Кабякоў праінфармаваў Прэзідэнта аб ходзе нарыхтоўкі кармоў. "Вясна вельмі добрая. Мы не павінны спазніцца з нарыхтоўкай кармоў. Як раней гаварылі, адзін дзень год корміць. Сёння пачалася такая пара", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў, каб урад і профільнае міністэрства ўдзялілі гэтаму пытанню асаблівую ўвагу, каб сёлетні ўраджай кармоў быў нарыхтаваны ў поўным аб'ёме. Прэзідэнт дадаў, што ў бліжэйшы час асабіста праінспектуе ход кормаўборачнай кампаніі ў рэспубліцы.
Прэм'ер-міністр у час даклада нагадаў, што ў снежні мінулага года былі рэалізаваны вымушана строгія меры, якія далі магчымасць адаптаваць эканоміку да існавання ў новых умовах. Прадугледжаныя прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця цана на нафту і курс расійскага рубля да долара прыкметна адрозніваліся ад фактычных паказчыкаў у I квартале. Прынятыя меры не маглі не паўплываць на валавыя паказчыкі эканомікі, перш за ўсё на ВУП, але яны далі свой вынік, забяспечыўшы спакойную, кіруемую, прадказальную сітуацыю на ўнутраным валютным рынку і з цэнамі.