Даклад Першага намесніка Прэм'ер-міністра Васіля Мацюшэўскага

  • 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 11 студзеня прыняў з дакладам Першага намесніка Прэм'ер-міністра Васіля Мацюшэўскага.

Кіраўніку дзяржавы было прадстаўлена, якім бачыцца ўраду развіццё эканомікі ў 2016 годзе, які абяцае быць няпростым. Размова ішла таксама аб сярэднетэрміновых перспектывах выхаду на ўстойлівыя тэмпы эканамічнага росту. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "пры ўсіх праблемах і складанасцях (іх будзе яшчэ нямала) нам трэба думаць аб людзях, аб вытворчасці, аб развіцці і займацца абавязковымі рэчамі".

Пры гэтым Прэзідэнт запатрабаваў, каб аналіз перспектыў праводзіўся ў глабальным плане, не абмяжоўваўся адным рынкам і адным напрамкам. Як было даложана Кіраўніку дзяржавы, ва ўрада ёсць бачанне розных сцэнарыяў развіцця сітуацыі, у тым ліку даволі складаны. Пры падрыхтоўцы аналізу ўлічваліся як мінімум 12 фундаментальных фактараў, якія ўплываюць на развіццё эканомікі.

Асобнай тэмай даклада стала новая праграма з Міжнародным валютным фондам, якую Беларусь разлічвае пачаць у студзені-пачатку лютага 2016 года. Прэзідэнт быў праінфармаваны, што прынцыповыя пытанні па гэтым напрамку практычна зняты.

Заслухаўшы даклад аб бачанні ўрада сярэднетэрміновых перспектыў эканомікі, Аляксандр Лукашэнка выказаўся за тое, каб абмеркаваць з шырокай экспертнай супольнасцю Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады. Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы такая дыскусія будзе арганізавана ў бліжэйшы час.