Даклад намесніка Прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі
- 1
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 верасня паставіў задачу на працягу двух дзён дасягнуць канчатковай дамоўленасці з расійскім бокам па пастаўках энерганосьбітаў. Такі вынік рабочай сустрэчы Кіраўніка дзяржавы з віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Сямашкам.
"Я азнаёміўся з вашым дакладам па перагаворах у Маскве па гарачых слядах. Хацеў бы, каб вы мне расказалі больш падрабязна, як будзем далей дзейнічаць. Таму што кожны год вяртацца такім чынам да гэтых праблем, напэўна, наогул сумна. Канец года, а мы за мінулы год пачынаем заднім чыслом вырашаць праблемы забеспячэння краіны тым, без чаго яна жыць не можа - без энерганосьбітаў", - заявіў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы таксама нагадаў аб пастаўленай задачы мець у наяўнасці альтэрнатыўныя варыянты. "Усюды павінна быць альтэрнатыва, як бы ні было складана. І па прыродным газе (гэта складаней, вядома), а па нафце тым больш", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што ў час сустрэчы на маючым адбыцца саміце СНД у Бішкеку, магчыма, будзе неабходна абмеркаваць нейкія пытанні ў цэлым па беларуска-расійскіх адносінах.
Як далажыў Уладзімір Сямашка, распрацавана некалькі падыходаў да цэнаўтварэння, грунтуючыся на тых міжурадавых пагадненнях, якія былі падпісаны бакамі ў папярэднія перыяды. Усяго прапрацаваны тры магчымыя варыянты.
Кіраўнік дзяржавы даручыў абмеркаваць з расійскім бокам усе тры варыянты і выбраць найбольш аптымальны для дзвюх краін. Пастаўлена задача да 14 верасня ўключна выйсці на падпісанне адпаведнага пратакола.