Даклад Міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча
- 1
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў 28 лютага з дакладам Міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча.
У першую чаргу Кіраўнік дзяржавы папрасіў коратка далажыць аб выніках работы органаў унутраных спраў у мінулым годзе. "Літаральна ў трох словах аб вашай службова-аператыўнай дзейнасці. У бліжэйшы час мы сур'ёзна прааналізуем работу праваахоўных органаў у цэлым, сілавога блока. Асаблівасць будзе ў тым, што мне не столькі справаздача патрэбна будзе любога сілавога ведамства, колькі ўказанне на тыя праблемы, якія сёння існуюць. У дадзеным выпадку ў сферы дзейнасці нашай міліцыі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Асобна Прэзідэнт пацікавіўся статыстыкай па ўчыненні цяжкіх злачынстваў і іх раскрывальнасцю, расследаваннем крымінальных спраў, якія знаходзяцца ў яго на кантролі. "Яшчэ ў развіццё гэтай праблемы скажыце, што больш за ўсё насцярожвае ў нашым грамадстве. Гэта вельмі важна", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама закрануў кадравае забеспячэнне Міністэрства ўнутраных спраў. Ён спытаў, ці ёсць у ведамства праблемы ў гэтым пытанні і ці трэба прымаць тут якія-небудзь рашэнні. "Я бачу па пісьмовым дакладзе, што ў вас прыкладна 10% некамплект па нейкіх падраздзяленнях. Можа, і асабліва не напружвацца наконт гэтага, а недзе ўзяць і падскараціцца", - прапанаваў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі прапануецца ўзмацніць адказнасць для тых, хто садзіцца п'яным за руль. "Гэта ўзмацненне адказнасці, можа, і не запатрабуе такой колькасці нашых супрацоўнікаў (ДАІ. - Заўвага). Я ў якасці прыкладу гавару. Хоць, напэўна, мы і так ужо добра падчысціліся, цяжка будзе скараціць, але магчыма. Нічога немагчымага няма, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэтыя пытанні, можа, не столькі для сённяшняга аналізу і абмеркавання, колькі яны будуць стаяць на падагульняючай нарадзе".
Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў, што на нарадзе, якая набліжаецца, міліцыя будзе ў цэнтры ўвагі, таму што гэта асноўнае і самае вялікае падраздзяленне ў сістэмы праваахоўных органаў. "І многія пытанні ў сферы ўнутранай і нават знешняй бяспекі датычацца нашай міліцыі", - дадаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся дзейнасцю БФСТ "Дынама" і хакейнага клуба "Дынама-Мінск". "Трэба абмеркаваць і гэтыя пытанні", - адзначыў ён.
Як далажыў Ігар Шуневіч, у цэлым аператыўная абстаноўка ў Беларусі ў 2018 годзе заставалася на ранейшым узроўні. "Нам удалося захаваць гэты ўзровень бяспекі і выканаць абяцанні, ды і задаволіць патрабаванні нашага народа адносна ўзроўню бяспекі, да якога ён прывык ужо", - падкрэсліў Міністр.