Даклад Міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 28 снежня прыняў з дакладам Міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча.
Кіраўнік дзяржавы быў праінфармаваны аб выніках работы МУС у адыходзячым годзе, асноўных паказчыках, што характарызуюць крымінагенную абстаноўку ў краіне, і мерах, якія прымае міністэрства, каб паўплываць на гэтыя паказчыкі. Прэзідэнт даў узважаную і ў асноўным станоўчую ацэнку дзейнасці МУС і пры гэтым указаў на недахопы, над устараненнем якіх міліцыя будзе працаваць.
Так, Аляксандр Лукашэнка выказаў занепакоенасць ростам злачынстваў хуліганскай накіраванасці і тым, што вінаватых часам не знаходзяць. Прэзідэнт адзначыў, што "гэта маральна гняце нашых людзей, а мы іх павінны абараніць".
Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад міліцыі строга ставіць на месца хуліганаў - да следчых дзеянняў і судовых разбораў. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка пазітыўна ацаніў практыку патрулявання вуліц у гарадах. "Гэта вельмі добрая практыка, яе трэба падтрымліваць усюды, - упэўнены Прэзідэнт. - Гэта вельмі добрая справа і на грамадскую бяспеку ўплывае ў станоўчым плане". Паводле слоў Прэзідэнта, важна, каб грамадзяне ў Беларусі, асабліва людзі пажылога ўзросту, адчувалі сябе абароненымі.
Як далажыў Кіраўніку дзяржавы Ігар Шуневіч, сітуацыя са злачыннасцю ў краіне знаходзіцца пад аператыўным і тактычным кантролем і сёння ў краіне няма пагражальных фактараў, якія развіваліся б па некіруемым вектары.