Даклад Міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 17 ліпеня прыняў з дакладам Міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча па яго просьбе.
Кіраўнік дзяржавы праінфармаваны аб выкананні яго даручэнняў адносна рэформы МУС, якая практычна завершана. Была праведзена кадравая аптымізацыя, ліквідавана частка рудыментарных падраздзяленняў. Вызваленыя сродкі выкарыстаны на развіццё міністэрства, павышэнне грашовага забеспячэння супрацоўнікаў, паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Акрамя таго, быў поўнасцю перагледжаны ўвесь спектр пастаўленых перад МУС задач, неўласцівыя міністэрству функцыі скасаваны.
Аляксандр Лукашэнка даручыў прадоўжыць аптымізацыю работы МУС, у тым ліку кадравую і функцыянальную. У бліжэйшы час Кіраўніку дзяржавы будуць прадстаўлены канкрэтныя прапановы наконт гэтага.
Акрамя таго, Прэзідэнту даложана аб некаторых аператыўных матэрыялах, што знаходзяцца ў распрацоўцы МУС, у тым ліку аб стане спраў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.