Даклад міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэя Каўхуты
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў больш актыўнай работы па разведцы карысных выкапняў. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў 30 ліпеня, прымаючы з дакладам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэя Каўхуту.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта пытанне ўзнімалася і раней, але папярэдні склад урада на чале з ранейшым прэм'ер-міністрам не дасягнуў вялікага поспеху ў гэтым напрамку.
Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу на сур'ёзныя недапрацоўкі па разведцы нетраў. "Я проста не веру, што ў нас няма вялікіх аб'ёмаў нафты і што ў нашых нетрах адсутнічае прыродны газ, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - На падобных тэрыторыях у Расіі і іншых краінах здабываецца нямала нафты і прыроднага газу, а таксама каштоўных металаў - тое, што стварае аснову дабрабыту і ўстойлівасці любой эканомікі любой дзяржавы".
Аляксандр Лукашэнка сказаў, што гэта сустрэча праходзіць напярэдадні нарады, якая ў гэтым годзе адбудзецца на ўзроўні Прэзідэнта і будзе прысвечана тэме запасаў карысных выкапняў у Беларусі, знойдзеных і разведаных запасаў, а таксама перспектывам гэтай дзейнасці.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што на маючай адбыцца нарадзе размова пойдзе аб перспектывах работы па разведцы карысных выкапняў, а не толькі аб тым, што разведана. "Далажыце аб тым, што мы маем і аб тым, што будзем мець заўтра і паслязаўтра. План дзеянняў па сур'ёзным вывучэнні нашых нетраў вы павінны пакласці мне на стол", - запатрабаваў Прэзідэнт.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка лічыць важным улічваць вопыт замежных краін і больш актыўна наладжваць супрацоўніцтва з імі па разведцы карысных выкапняў.
"Ёсць шмат дзяржаў, што маюць вялікія багацці сваіх нетраў, кіраўнікі якіх прапануюць нам супрацоўнічаць - Венесуэла, Зімбабвэ і іншыя лацінаамерыканскія і афрыканскія краіны, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Трэба вельмі сур'ёзна разам з зацікаўленымі прапрацаваць гэтыя пытанні, у тым ліку паглядзець, на якіх умовах супрацоўнічаць і што мы ад гэтага будзем мець".
Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў: "Гэта не прахадныя мерапрыемствы, гэта - найважнейшыя пытанні, калі хочаце, гэта пытанні будучага дабрабыту нашых людзей, не далёкай будучыні, і далёкай будучыні нашых дзяцей", - сказаў Прэзідэнт.
У час сустрэчы міністр праінфармаваў аб стане мінеральна-сыравіннай базы ў краіне. У Мінпрыроды ёсць кадастр карысных выкапняў, дзе пералічаны ўсе адкрытыя радовішчы, нават адзінкавыя праяўленні высакародных металаў.