Даклад міністра працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Мар'яны Шчоткінай
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр
Лукашэнка 5 снежня прыняў з дакладам міністра працы і сацыяльнай абароны
насельніцтва Мар'яну Шчоткіну.
На сустрэчы былі абмеркаваны меры па дзяржаўнай падтрымцы сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, і стымуляванні нараджальнасці.
"Мы вызначыліся, што для нас гэта найважнейшая праблема. Насельніцтва ў Беларусі павінна прырастаць", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнту быў прадстаўлены праект указа, распрацаваны з улікам заўваг і прапаноў, што абмяркоўваліся раней на адпаведнай нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што перш чым яго падпісаць, хацеў структурна даведацца аб усіх нюансах дзяржпадтрымкі. Дакумент уступіць у дзеянне 1 студзеня 2015 года.
У прыватнасці, прадугледжваецца ўвядзенне сямейнага капіталу ў памеры $10 тыс. пры нараджэнні трэцяга або наступных дзяцей.
"Мы дамовіліся, што меры будуць доўгатэрміновымі. За кожнае трэцяе і наступнае дзіця сям'і прадастаўляецца $10 тыс. Яны змогуць скарыстацца гэтым капіталам праз 18 гадоў. Гэта ўжо будзе, мы падлічылі, $14 тыс., а можа, нават $15 тыс. Гэта добрыя грошы. Гэта доўгачасовая падтрымка. Ёсць і бягучая падтрымка, кароткатэрміновая, матэрыяльная дапамога, выплаты, ільготныя крэдыты на жыллё і г.д.", - сказаў Прэзідэнт.
"Галоўнае - зыходзіць трэба з эканомікі, з магчымасцей нашага бюджэту. Калі мы на сябе возьмем лішнія абавязацельствы і іх потым не выканаем, то мы ўсю нашу палітыку падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, а ў гэтым плане нямала зроблена, звядзём да нуля, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Таму памыліцца нельга. Тое, што абяцаем, павінны абавязкова зрабіць. Празмернасцей тут таксама быць не павінна".
Праектам указа адносна сямейнага капіталу прадугледжваецца аднаразовае прадастаўленне сем'ям безнаяўных грашовых сродкаў у памеры $10 тыс. пры нараджэнні трэцяга або наступных дзяцей. Права на сямейны капітал маюць грамадзяне Беларусі пры нараджэнні або ўсынаўленні трэцяга і наступных дзяцей, якія нарадзіліся з 1 студзеня 2015 года да 31 снежня 2019 года. Назначэнне сямейнага капіталу будзе ажыццяўляцца пры звароце ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы. Права на зварот за назначэннем сямейнага капіталу можа быць рэалізавана на працягу 6 месяцаў з дня нараджэння або ўсынаўлення трэцяга і наступных дзяцей. Права распараджэння сродкамі сямейнага капіталу настане праз 18 гадоў з даты нараджэння гэтага дзіцяці. Сродкі сямейнага капіталу сям'я зможа накіраваць на паляпшэнне жыллёвых умоў, атрыманне адукацыі, паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя, фарміраванне накапляльнайпенсіі маці. Пры гэтым сродкі могуць быць выкарыстаны датэрмінова на атрыманне платных медыцынскіх паслуг. Сродкі сямейнага капіталу будуць размяшчацца на дэпазітарных рахунках грамадзян у ААТ "ААБ Беларусбанк". Рэспубліканскім бюджэтам ужо запланаваны сродкі на гэты праект на 2015 год у памеры Br1,8 трлн.
Яшчэ адным відам дзяржпадтрымкі стане штомесячная дапамога сем'ям з двума і больш дзецьмі.
У прыватнасці, прадугледжваецца, што сем'ям, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, будзе прадастаўляцца штомесячная дапамога ў памеры 50 працэнтаў найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага Мінпрацы і сацабароны, за два апошнія кварталы. Права на дапамогу будуць мець маці або бацька (усынавіцель, апякун), якія выхоўваюць адначасова дзяцей ва ўзросце да трох гадоў і ад трох да 18 гадоў і маюць права на дапамогу па доглядзе дзіцяці да трох гадоў. Гэты від дапамогі будзе выплачвацца сям'і да дасягнення малодшым дзіцем трох гадоў.
На бягучую падтрымку сем'яў спатрэбіцца Br1,6 трлн, гэтыя сродкі ўжо запланаваны ў рэспубліканскім бюджэце на 2015 год.
Пры назначэнні як гэтай дапамогі, так і сямейнага капіталу не будуць улічвацца дзеці, якія знаходзяцца ў дзіцячай інтэрнатнай установе, установе адукацыі з кругласутачным рэжымам знаходжання. Акрамя таго, не будуць мець права на гэты від дзяржпадтрымкі бацькі, пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, чые дзеці знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні.
Праектам указа таксама прадугледжана зніжэнне да 5 працэнтаў стаўкі рэфінансавання Нацбанка працэнта за карыстанне льготным крэдытам на будаўніцтва жылля маладым сем'ям з двума непаўналетнімі дзецьмі.
Кіраўнік дзяржавы ў цэлым згадзіўся з асноўнымі палажэннямі, якія змешчаны ў праекце ўказа.