Даклад Міністра гандлю Уладзіміра Калтовіча
- 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка даручыў наладзіць новую сістэму работы Міністэрства гандлю. Такую задачу ён паставіў 9 лютага, прымаючы з дакладам Міністра гандлю Уладзіміра Калтовіча.
"Я столькі ўвагі ні аднаму міністру не ўдзяляў, колькі хацеў бы ўдзяліць рабоце Міністэрства гандлю ў будучым, - сказаў Кіраўнік дзяржавы. - З чаго я зыходжу перш за ўсё? Не з нейкіх букварных ісцін і эканамічных, навуковых выкладак, хоць гэта таксама важна. Я зыходжу з жадання і імкнення нашых людзей да сумленнасці і справядлівасці".
Прэзідэнт нагадаў, наколькі гандаль быў падкантрольны ўладзе ў савецкія часы. "Гандаль быў тварам улады. Ён застаецца і сёння, таму што з гандлем чалавек сутыкаецца кожны дзень. Калі разбурылі адпаведную эканамічную сістэму, перайшлі да нейкай рыначнай эканомікі, мы вырашылі, што, у прынцыпе, гандаль сам па сабе не патрэбны: ёсць прадпрыемствы, у залежнасці ад попыту і прапанавання гандлюем...", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, гэта прывяло да таго, што гандаль, з аднаго боку, прыціснуў вытворцу, а другой рукой забраў грошы ў спажыўца. "І ў нас, паглядзіце, сёння людзі, якія працуюць у гандлі, сталі самымі заможнымі. Я не супраць прадпрымальнікаў, я не супраць элементаў існуючага гандлю, але я катэгарычна супраць незаробленых грошай", - падкрэсліў Прэзідэнт.
"Матывую. Я лічу, што грошы, перш за ўсё, павінны атрымліваць тыя, хто тавар вырабляе, а гандаль павінен мець сваю нейкую маржу або долю ад цаны гэтага тавару, але гандаль не павінен быць абдзіралаўкай. Я падводжу да таго, што якое даследаванне мы ні праводзілі б, народ больш за ўсё непакоіць рост цэн. Першае месца - рост цэн", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што добра знаёмы з сістэмай гандлю і не згодны з тым, што адбываецца цяпер. "Трэба стварыць гэту сістэму ў Беларусі і паказаць усім, што гандаль - гэта сур'ёзная галіна, і яна можа быць адносна сумленнай. Там сумленнасці не было і ў тыя савецкія часы, калі жалезна кантралявалася. Цяжка будзе і цяпер. Але падысці да гэтага, імкнуцца да гэтага трэба. І вы павінны ў краіне стварыць гэту сістэму", - запатрабаваў Кіраўнік дзяржавы.
Звяртаючыся да Міністра гандлю, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Хто б вам што ні гаварыў, вы будзеце адказваць непасрэдна перада мной. І перад народам. Усё, што мы робім сёння, - мы павінны падабацца свайму народу. Не трэба папулізмам займацца. Я адкрыта заўсёды гаварыў: дайце народу работу і запатрабуйце па поўнай з гэтага народа. Але калі мы народу нічога не даём, і перш за ўсё работы не можам даць, што мы з яго запатрабуем?! Ва ўсім мы вінаваты будзем. І правільна".
Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў, каб у гэтым годзе былі прыняты меры для работы ў роўных умовах усіх гандлёвых структур: дзяржаўных і прыватных, замежных і айчынных.
"Рабіце так, каб і дзяржаўны гандаль, і прыватны, іншаземцы і свае былі ў роўных умовах", - запатрабаваў ён.
"І не глядзіце на забастоўкі нейкіх іпэшнікаў або яшчэ каго-небудзь. Мы дакладна ў мінулым годзе дамовіліся! Мы не хлапчукі, каб нас вадзіць за нос, тым больш мяне. Мы дамовіліся - у гэтым ключы трэба дзейнічаць", - сказаў Прэзідэнт.
"Трэба разумець, што тыя, хто завозяць сюды рознае адзенне, і нават добрай якасці, калі б гэта было з Турцыі, Кітая, Расіі, і іншае - трэба разумець: усё, што мы завезлі да сябе адтуль, мы настолькі ж угробілі сваю эканоміку, лёгкую прамысловасць. Не будзе яна развівацца. Тым больш без дакументаў, без сертыфікатаў. Слухайце! Гэта ж мы ўзаконьваем бандытызм, злачынцаў! Адных ловім, саджаем, а іншым дазваляем", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.
"І потым, яны павінны разумець, што сертыфікацыя тавараў - гэта толькі першы крок. Мы ў гэтым годзе зробім усе крокі. Тавар, таваратранспартная накладная, усе суправаджальныя дакументы, сертыфікацыя - прыязджай, гандлюй. Няма гэтага - гандляваць не будзеш", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт адзначыў, што ў далейшым гэты бізнес будзе падкантрольны. "Тады лёгкая прамысловасць, гандаль будзе ў нас у Беларусі для ўсіх: і для іпэшнікаў, іншых прыватнікаў, і для дзяржпрадпрыемстваў - у роўных умовах. Яны гэтага заўсёды патрабуюць - дайце нам роўныя ўмовы. Вось роўныя ўмовы", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
"Трэба стварыць нармальную сістэму гандлю ў нашай краіне. Калі гэта будзе нешта з савецкага гандлю, дык калі ласка, вы гэтага не бойцеся. Калі нехта перашкаджаць будзе - здыміце трубку, пазваніце непасрэдна мне, я вас заўсёды падтрымаю. Трэба ў некага забраць, як урад прапануе, функцыі ў частцы антыманапольнай службы - калі ласка. Я не супраць. Таму што мы ўсё, што якім-небудзь органам не патрэбна, скідваем у Мінэканомікі. Ім няма калі будзе займацца канкрэтнымі пытаннямі, - адзначыў Прэзідэнт. - Таму, калі вы возьмеце антыманапольную службу сабе, калі возьмеце інспекцыю па кантролі за цэнаўтварэннем, за арганізацыяй гандлю, - калі ласка".
Аляксандр Лукашэнка лічыць гандаль важнай сферай эканомікі, якая застаецца пакуль без належнага кантролю.
"І я хацеў бы, каб новы міністр не лічыў, што гандаль, у прынцыпе, сёння ледзь не патрэбны і павінен быць невядома якім, а ўзяўся за справу і арганізаваў гэту сістэму пасрэдніцтва паміж вытворцам і спажыўцом такім чынам, каб яны мелі сваё, але заробленае. Каб тыя, хто стварае тавар, меў сваё ад той цаны, якая сёння даходзіць да спажыўца", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт параіў Міністру адысці ад усіх канонаў і стварыць "нармальную сістэму, якая давала б магчымасць арганізаваць прыватны і дзяржаўны гандаль". "Нічога не забараняецца. Але трэба арганізаваць так і прапісаць нармальныя правілы, за якія ніхто не мае права выйсці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Ён даручыў таксама звярнуць увагу на работу пасрэднікаў. Паводле яго слоў, у гэтай сферы апошнім часам адзначаюцца значныя правапарушэнні: "недзе за бясцэнак за мяжой купілі, тут да 200-300% даражэй прадалі, грошы вывелі ў афшор". Прэзідэнт дадаў, што не трэба забываць і пра гандаль па экспарце, на знешніх рынках.
"Гэта значыць трэба гэту галіну зрабіць нармальнай, карыснай для дзяржавы і для людзей і прапісаць нармальныя правілы, каб і гандляры на нас не крыўдзіліся, яны патрэбны, і каб народ перш за ўсё быў задаволены той сістэмай, якая ў нас павінна існаваць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Уладзімір Калтовіч у сваю чаргу далажыў, што ў галіне занята 14% эканамічна актыўнага насельніцтва. Доля ў ВУП складае 12,5%. Гандаль у асноўным знаходзіцца ў прыватнай уласнасці (75%), дзяржаўная складае толькі 8%. Павялічваецца доля буйных сетак - яны складаюць у тавараабароце 64%. Паводле слоў Міністра, па меры развіцця гандаль выходзіць з рынкаў. Так, за 10 гадоў удзельная вага рынкаў знізілася з 37% да 18%.
На сустрэчы размова ішла аб мерах па абароне ўнутранага рынку, аб неабходнасці павелічэння долі айчынных тавараў, недапушчэнні зніжэння асартыменту. Асаблівая ўвага была ўдзелена тэме кантролю за пратэрмінаванымі выплатамі. У сувязі з гэтым прынята рашэнне аб стварэнні міжведамаснай камісіі, якая будзе займацца гэтымі пытаннямі.
Асобная ўвага была засяроджана на неабходнасці забеспячэння таварамі насельніцтва, якое пражывае ў малых гарадах. Прэзідэнт даручыў узяць гэта пытанне на кантроль.
Кіраўнік дзяржавы лічыць таксама неабходным аднавіць былую сістэму камбінатаў бытавога абслугоўвання, а таксама ствараць магазіны крокавай даступнасці.
Прэзідэнт даручыў на працягу першага квартала стварыць неабходную прававую базу для дзейнасці Міністра гандлю, а таксама прадставіць яму праект указа, у якім будуць прапісаны новыя функцыі Міністэрства гандлю.