Даклад Міністра аховы здароўя Васіля Жарко
- 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 15 лютага, прымаючы з дакладам міністра аховы здароўя Васіля Жарко, выказаў занепакоенасць узроўнем захваральнасці на грып і ВРВІ ў суседніх краінах і запатрабаваў аб'ектыўных даных па сітуацыі ў Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яго вельмі насцярожвае інфармацыя, якая паступае з суседняй Расіі, дзе фіксуецца вялікая колькасць людзей, якія памерлі ад ускладненняў грыпу. Вельмі няпростая сітуацыя складваецца і ва Украіне. Як было даложана Прэзідэнту, у Беларусі няма і не намячаецца эпідэміі грыпу і іншых прастудных захворванняў. Больш таго, узровень захваральнасці на 10 працэнтаў ніжэйшы за аналагічны перыяд мінулага года. Такіх вынікаў удалося дасягнуць за кошт высокага ўзроўню імунізацыі насельніцтва ад грыпу.
Аляксандр Лукашэнка таксама быў праінфармаваны аб сітуацыі на фармацэўтычным рынку краіны, дзе па выніках 2015 года доля айчынных лякарстваў склала 52,6% у доларавым эквіваленце. Прэзідэнт запатрабаваў не дапускаць неабгрунтаванага росту цэн у аптэках. "Зразумела, я не за тое, каб мы загналі аптэкі або іншых вытворцаў у страты. У адваротным выпадку мы будзем вымываць наменклатуру тавараў і лякарстваў, мы страцім гэту наменклатуру. Ніхто на страту працаваць не будзе, але і нажывацца за кошт гэтага, асабліва гандлёвым арганізацыям, дазволіць нельга", - перакананы Кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка дадаў, што сітуацыя з цэнамі ў аптэках застаецца кантралюемай, але заклікаў не пакідаць яе без увагі і ў далейшым.
Акрамя таго, па выніках даклада Прэзідэнт даручыў Міністру аховы здароўя сумесна з кіраўніцтвам Гомельскай вобласці прадметна прапрацаваць пытанне будаўніцтва ў Гомелі абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.