Даклад Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктара Шэймана

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктара Шэймана.

    Кіраўніку дзяржавы даложана аб дадатнай дынаміцы работы падведамных Кіраўніцтву справамі прадпрыемстваў і арганізацый за 2 месяцы бягучага года. Так, чысты прыбытак павялічыўся прыкладна на трэць, а выручка ад рэалізацыі тавараў узрасла больш як на 20 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.  

    Віктар Шэйман таксама далажыў аб перспектывах развіцця Кіраўніцтва справамі на бліжэйшыя 3-4 гады, новых напрамках дзейнасці і планах па павышэнні эфектыўнасці работы. Кіраўнік дзяржавы падтрымаў прапанову аб стварэнні ў складзе Кіраўніцтва справамі шэрага новых прадпрыемстваў, якія будуць займацца вырабам і перапрацоўкай мяса.