Даклад аб праектах указаў па развіцці фінансавага рынку Рэспублікі Беларусь
- 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 29 лютага заслухаў даклад аб праектах указаў па развіцці фінансавага рынку краіны.
Кіраўнік дзяржавы палічыў неабходным запрасіць непасрэдных распрацоўшчыкаў гэтых нарматыўных прававых актаў, каб пачуць іх аргументы наконт эфектыўнасці прапануемых мер.
У ліку вынесеных на разгляд дакументаў быў праект Указа, які прадугледжваў перадачу Нацыянальнаму банку паўнамоцтваў па рэгуляванні страхавой дзейнасці і рынку каштоўных папер. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, паводле існуючых у яго даных, гэтыя функцыі цяпер паспяхова выконваюцца Міністэрствам фінансаў.
У сувязі з гэтым Прэзідэнт звярнуўся да прысутных з пытаннем аб мэтазгоднасці пертурбацыі ў сістэме, якая наладжана і нармальна функцыянуе. Праект Указа атрымаў шырокае абмеркаванне. У выніку Прэзідэнт прыняў рашэнне адкласці на год пытанне з перадачай Нацбанку паўнамоцтваў па рэгуляванні страхавання і рынку каштоўных папер. Гэтыя функцыі пакуль застаюцца за Мінфінам. Разам з тым Нацбанк будзе надзелены кантралюючымі паўнамоцтвамі ў гэтых сферах.
Акрамя таго, Кіраўніку дзяржавы былі прадстаўлены праект Указа аб прадаўжэнні льготнага рэжыму падаткаабкладання даходаў ад аперацый з карпаратыўнымі аблігацыямі. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў абгрунтаваць неабходнасць прадаўжэння льгот. Прэзідэнт задаўся пытаннем: ці не будзе так, што бюджэт недаатрымае пэўныя сродкі. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, якая рэальная цана пытання і, галоўнае, - ці трапяць гэтыя грошы прадпрыемствам, ці аздаровяць сітуацыю на іх, ці павялічацца падатковыя паступленні ў казну?
Карпаратыўныя аблігацыі могуць выпускацца прадпрыемствамі ў мэтах прыцягнення рэсурсаў. Гэта фінансавы інструмент, які служыць альтэрнатывай банкаўскім крэдытам, выкарыстоўваць яго больш выгадна. Ільготны рэжым падаткаабкладання дзейнічаў з 2008 года і паказаў сваю эфектыўнасць. Заслухаўшы даклад па гэтым пытанні, Аляксандр Лукашэнка прыняў па ім станоўчае рашэнне. Ільготны рэжым падаткаабкладання будзе прадоўжаны на 2016 і 2017 гады.
Прэзідэнту таксама было даложана аб праекце Указа аб выпуску і абарачэнні акцый з выкарыстаннем замежных дэпазітарных распісак. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ацаніць існуючыя пры рэалізацыі прапанаваных мер рызыкі, пацікавіўся, што гэта дасць прадпрыемствам і краіне, ці ўзрасце прыток замежных інвестыцый. Праектам Указа, як быў праінфармаваны Аляксандр Лукашэнка, агаворваецца права прадпрыемстваў выпускаць праз замежныя дэпазітарныя распіскі да 25 працэнтаў акцый. Эмітэнтам такіх распісак, як правіла, выступаюць буйныя банкі, кампаніі. Набываючы акцыі прадпрыемства, яны размяшчаюць іх на замежных фінансавых рынках. Такім чынам, праект дакумента накіраваны на прыцягненне замежных інвестыцый і выхад акцый беларускіх акцыянерных таварыстваў на міжнародныя рынкі капіталу. Па выніках абмеркавання Прэзідэнт адобрыў праект гэтага Указа.