Даклад аб актуальных пытаннях будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка
- 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 10 лютага ў час даклада аб актуальных пытаннях будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка запатрабаваў актывізаваць рэалізацыю гэтага праекта.
Кіраўнік дзяржавы лічыць недастатковымі тэмпы стварэння аб'екта. Ён звярнуў увагу на той факт, што гэты праект ацэньваецца кітайскім бокам як адзін з важнейшых у адносінах Беларусі і Кітая.
Прэзідэнт падкрэсліў важнасць інтэнсіфікацыі работ па стварэнні парка, таксама з улікам таго, што ў гэтым годзе чакаецца сустрэча на вышэйшым узроўні са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.
"Хацелася б пачуць, як ідуць справы ў плане стварэння індустрыяльнага парка. Калі мы там пачнём будаўніцтва высокатэхналагічных прадпрыемстваў, якія хаця б напалову зменяць выгляд беларускай эканомікі?" - пацікавіўся Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт даручыў Кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандру Косінцу ўзяць пад кантроль пытанні беларуска-кітайскіх адносін, у тым ліку будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка. Тым больш што намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў раней ужо займаўся тэматыкай супрацоўніцтва Беларусі і Кітая.
"Усё павінна быць разумна, без наскокаў", - заўважыў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Кітайская Народная Рэспубліка з'яўляецца буйнейшым партнёрам Беларусі.
Ён звярнуў увагу на важнасць вырашэння для беларускага боку пытанняў экспарту прадукцыі ў Кітайскую Народную Рэспубліку. "Яны на сотні мільярдаў долараў купляюць. Як я ўжо гаварыў, трэба папрасіць, гэта нашы сябры, няхай купілі б у нас у гэтым годзе хаця б на $2-3 млрд беларускай прадукцыі, у наступным годзе - яшчэ", - сказаў Прэзідэнт.
Мікалай Снапкоў па выніках даклада расказаў журналістам, што фактычна з красавіка пачынаюцца поўнамаштабныя будаўнічыя работы па стварэнні ўнутранай інфраструктуры Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка.