Cустрэча з прадстаўнікамі беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі
- 14
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 29 студзеня правёў сустрэчу з прадстаўнікамі беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі. Сустрэча была арганізавана ў фармаце адкрытага дыялогу Прэзідэнта з журналістамі і працягвалася крыху больш за сем гадзін.
Аляксандр Лукашэнка адказаў на амаль чатыры дзясяткі пытанняў, што датычыліся стратэгіі далейшага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, становішча ў розных сферах грамадска-палітычнага і эканамічнага жыцця дзяржавы, у прыватнасці, выкаранення карупцыі, перспектыў развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза, узаемаадносін з вядучымі дзяржавамі свету, урэгулявання крызісу ва Украіне. Асобная ўвага была ўдзелена пытанням удасканалення практыкі ўзаемадзеяння афіцыйных структур Рэспублікі Беларусь са сродкамі масавай інфармацыі.
Кіраўнік дзяржавы таксама адказаў на шэраг пытанняў асабістага характару.
У сустрэчы прынялі ўдзел 253 журналісты з 235 сродкаў масавай інфармацыі (у тым ліку 151 газета, 16 інфармацыйных агенцтваў, 3 інтэрнэт-выданні, 25 тэлеканалаў, 40 радыёстанцый, уключаючы праграмы рэгіянальнага радыёвяшчання).
Рэгіёны Беларусі прадстаўлялі 142 журналісты са 156 сродкаў масавай інфармацыі.
Тэлеверсія прэс-канферэнцыі "Адкрыты дыялог"
![]()