Cустрэча са старшынёй ДзяржаўнагаСавета і Савета Міністраў Кубы Раулем Кастра

  • 36

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 27 верасня сустрэўся са старшынёй Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Кубы Раулем Кастра.

Лідары дзвюх краін абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-кубінскіх адносін па найбольш важных напрамках, з акцэнтам на гандлёва-эканамічную сферу. Бакі адзначылі існуючы патэнцыял для далейшага паглыблення супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі ў розных сферах.

Аляксандр Лукашэнка і Рауль Кастра абмяняліся думкамі па найбольш актуальных міжнародных праблемах, пацвердзілі курс на ўзаемную падтрымку ў міжнародных пытаннях.