Cпачуванні Прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі Рэджэпу Таіпу Эрдагану

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі Рэджэпу Таіпу Эрдагану, родным і блізкім загінулых у выніку тэрарыстычнага акта ў аэрапорце Стамбула.

    "У Рэспубліцы Беларусь узрушаны вераломствам тэрарыстаў, якія ўчынілі бязлітасную атаку на пасажыраў і персанал міжнароднага аэрапорта Стамбула", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паведамленне аб вялікай колькасці загінулых і параненых мірных грамадзян адгукнулася глыбокім болем у сэрцы кожнага беларуса. "Наяўнасць сярод іх жанчын і дзяцей асабліва падкрэслівае нялюдскую сутнасць заказчыкаў і выканаўцаў тэрактаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.