Cпачуванне ў сувязі са смерцю Валянціна Распуціна
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні блізкім і сябрам Героя Сацыялістычнай Працы Валянціна Распуціна ў сувязі са смерцю гэтага вялікага пісьменніка.
"Пайшоў з жыцця выдатны чалавек і мысліцель, імя якога непарыўна звязана з лепшымі традыцыямі савецкай і сучаснай рускай літаратуры. Яго цудоўныя творы - "Развітанне з Мацёрай", "Урокі французскага", "Апошні тэрмін", "Жыві і помні" і многія іншыя - ведаюць і любяць ва ўсім свеце", - гаворыцца ў спачуванні.
"У Беларусі высока цанілі Валянціна Рыгоравіча як глыбока прынцыповага, сумленнага і бязмежна адданага свайму прызванню чалавека і грамадскага дзеяча, - адзначыў Прэзідэнт. - Светлая памяць аб ім назаўсёды захаваецца ў сэрцах усіх прыхільнікаў яго яркага самабытнага таленту".