Cпачуванне ў сувязі са смерцю Маі Плісецкай

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні народнаму артысту СССР Радзівону Шчадрыну, родным і блізкім народнай артысткі СССР Маі Плісецкай у сувязі з яе смерцю.

    "Адыход з жыцця вялікай Маі Міхайлаўны, творчасць якой увасобіла цэлую культурную эпоху, стаў незаменнай стратай для расійскага і сусветнага мастацтва. Сваёй бліскучай харэаграфіяй і дзівоснай грацыяй яна заварожвала гледачоў, захапляла сілай пераўвасаблення і філігранным выканаўчым майстэрствам. Самаадданае служэнне мастацтву і бясконцая адданасць сцэне здабылі ёй шчырую павагу і прызнанне ва ўсім свеце", - гаворыцца ў спачуванні.

    "Светлая памяць аб выдатнай балерыне сучаснасці Маі Міхайлаўне Плісецкай назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах", - адзначыў Прэзідэнт.