Cпачуванне ў сувязі са смерцю Дэміса Русаса 

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Дэміса Русаса яго родным і блізкім.

    "Гэты артыст пакінуў яркі след у сусветным музычным мастацтве і ўвайшоў у гісторыю як адзін з самых цудоўных эстрадных спевакоў, чыя ўнікальная манера выканання, прасякнутая непаўторнай эмацыяльнасцю, паланіла душы мільёнаў слухачоў на ўсёй планеце", - гаворыцца ў спачуванні.

    "У Беларусі Дэміса Русаса добра ведалі і шанавалі за вялікі талент. Светлая памяць аб ім назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах", - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.