Cпачуванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну, сем’ям загінуўшых у выніку авіякатастрофы, што адбылася на востраве Тайвань. Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама пажадаў найхутчэйшага выздараўлення пацярпелым.