Cпачуванне родным і блізкім народнага артыста Беларусі Сяргея Жураўля

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнага артыста Беларусі Сяргея Жураўля.

    "Творчасць Сяргея Барысавіча яркімі старонкамі ўпісана ў гісторыю сучаснага беларускага мастацтва. Унікальны талент і бліскучае выканальніцкае майстэрства гэтага артыста знайшлі сваё ўвасабленне ў мностве выдатных роляў, якія аказалі значны ўплыў на развіццё беларускага тэатра і заваявалі любоў гледачоў розных пакаленняў", - гаворыцца ў спачуванні.