Cпачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мамнуну Хусэйну
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр
Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні
Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мамнуну Хусэйну, родным і блізкім
загінулых і пацярпелых у выніку тэрарыстычнага акта ў ваенным вучылішчы горада
Пешавар, а таксама ўсяму пакістанскаму народу.
"Гэта трагедыя, у выніку якой загінулі і пацярпелі бязвінныя людзі, і большасць з іх дзеці, адгукнулася болем у сэрцы кожнага беларуса, - гаворыцца ў спачуванні. - Рэспубліка Беларусь рашуча асуджае любыя формы і праявы тэрарызму і экстрэмізму, ахвярамі якіх становяцца простыя мірныя грамадзяне".