Cпачуванне Прэзідэнту Ірака Бархаму Саліху
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў спачуванне Прэзідэнту Ірака Бархаму Саліху ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку пажару ў бальніцы горада Эн-Насірыя.
"Мы падзяляем з іракскім народам горыч страты, шчыра смуткуем разам з вамі", - гаворыцца ў спачуванні.
Аляксандр Лукашэнка перадаў словы падтрымкі родным і блізкім загінулых у выніку гэтай трагедыі, пажаданні хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.